Габонская аперацыя
Габонская аперацыя | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Другая сусветная вайна | |||
Дата | 8—12 лістапада 1940 | ||
Месца | Габон, Французская Экватарыяльная Афрыка | ||
Вынік | перамога саюзнікаў | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Габонская аперацыя — стратэгічная ваенная аперацыя ўзброеных сіл Свабоднай Францыі супраць войскаў вішысцкай Францыі падчас Другой сусветнай вайны.
Перадгісторыя
[правіць | правіць зыходнік]8 кастрычніка 1940 генерал дэ Голь прыбыў у Дуалу. 12 кастрычніка ён склаў план уварвання ў Габон. Дэ Голь жадаў выкарыстоўваць французскую Экватарыяльную Афрыку як плацдарм для наступу на італьянскую Лівію. Таму ён асабіста адправіўся ў Чад, які мяжуе з Лівіяй.
27 кастрычніка войска Свабоднай Францыі перасеклі Габон і ўзялі горад Міцык. 5 лістапада здаўся вішысцкі гарнізон у Ламбарэнэ. Тым часам асноўныя сілы Свабоднай Францыі пад камандаваннем Жак-Філіпа Леклерка і Мары-П'ера Кёніга адступілі ад Дуалы.
Ход аперацыі
[правіць | правіць зыходнік]8 лістапада 1940 «HMS Milford» патапіў вішысцкую субмарыну «Poncelet». Войскі Кёніга высадзіліся ў Пуэнт-ля-Монда. У яго войскі ўваходзілі французскія легіянеры, сенегальскія і камерунскія войскі.
9 лістапада самалёт «Lysander», які базіраваўся ў Дуале, пачаў бамбіць аэрадром Лібрэвіля. Набліжаючыся да горада, войскі Кёніга сустрэлі жорсткае супраціўленне. Але ўсё ж такі яны ўзялі аэрадром. Ваенна-марскія сілы Свабоднай Францыі патапілі вішысцкае судна «Бугенвіль».
12 лістапада пакінутыя вішысцкія войскі капітулявалі ў порце Генціл. Вішысцкі губернатар Габона Масон скончыў жыццё самагубствам.
Вынікі
[правіць | правіць зыходнік]15 лістапада генерал дэ Голь беспаспяхова спрабаваў пераканаць палонных вішысцкіх салдат далучыцца да Свабоднай Францыі. У выніку яны былі адпраўлены ў Бразавіль і ўтрымліваліся там як палонныя.